Сёння Лукашэнка можа падпісаць указ аб «беларускім Інтэрнеце»

Савет міністраў абмяркоўвае праект указа кіраўніка дзяржавы адносна перспектывы дзейнасці беларускага сегмента Інтэрнета, і ўжо заўтра дакумент можа паступіць на подпіс да Лукашэнкі.

23.12.2009 / 13:07

Саўмін абмяркоўвае праект указа Аляксандра Лукашэнкі адносна перспектывы дзейнасці беларускага сегмента Інтэрнета.

Нагадаем, што яшчэ ў сярэдзіне снежня з’явіўся дакумент пад працоўнай назвай «Аб мерах па ўдасканаленню выкарыстання нацыянальнага сегменту глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнет».

Эксперты амаль аднадушна прыйшлі да высновы, што такі крок прадугледжвае значнае абмежаванне ў дзейнасці перадусім навінавых інтэрнет?сайтаў.

Мяркуецца, што канчатковы варыянт указу можа быць падпісаны яшчэ да калядных святаў. Не выключана, што на подпіс да прэзідэнта дакумент паступіць ужо 24 снежня.

У шэрагу абмежаваньняў беларускага сегменту сеціва — татальны кантроль інтэрнет?правайдэраў, ідэнтыфікацыя карыстальнікаў, закрыццё канкрэтных сайтаў на патрабаванне адпаведных структураў, забарона інфармацыйных і рэкламных рэсурсаў, якія месцяцца па?за даменнай зонай by.