Чацвёра жыхароў Віцебска ў марлевых павязках абрабавалі пошту

23.12.2009 / 13:03

Паштовае аддзяленне ў Полацкім раёне абрабавалі чацвёра жыхароў Віцебска. Павязаўшы марлевыя павязкі, яны зайшлі ў памяшканне і забралі 700 тысяч рублёў, пасля чаго ўцяклі.

Аднак міліцыя ў выніку правядзення плану «Перахоп», затрымала аўтамабіль, у якім ехалі зламыснікі, якім, дарэчы, ад 26 да 28 гадоў. Трое з іх ужо былі за кратамі, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, што гэта не першы падобны выпадак. У сярэдзіне снежня двое мужчын у марлевых павязках абрабавалі паштовае аддзяленне ў Шумілінскім раёне.