Самалёт «Белавія», які ляцеў у Стамбул, вымушана сеў у Астрахані 

Сёння, 26 лістапада, на рэйсе «Белавія» 785 Мінск-Стамбул адной з пасажырак стала кепска. 

26.11.2023 / 21:40

Камандзір самалёта вырашыў пайсці на пасадку на найбліжэйшым запасным аэрадроме па шляху руху — у аэрапорце Астрахані.

Як паведамляе авіякампанія, самалёт прызямліўся ў 20.00, пасля чаго пасажырка была перададзена ў рукі медыкаў.

На дадзены момант рэйс «Белавія» рыхтуецца да вылету з Астрахані ў Стамбул.

Nashaniva.com