Беларуская спартоўка запісала крык душы: Я стамілася выходзіць на пустыя стадыёны

Легкаатлетка Ірына Жук, якая ставіць нацыянальныя рэкорды ў скачках з шастом, пажалілася, што нікому не цікавая.

26.11.2023 / 16:44

Скрын відэа у тыктоку

«Я стамілася выходзіць на пустыя стадыёны, скакаць рэкорды Беларусі, дзе стаіць 10 чалавек. Гэта балюча, гэта непрыемна нават дзесьці. Ты разумееш, што ты гісторыю цяпер ствараеш адна.

І калі мае відэа, ад таго, што я расказваю, што ёсць такі від спорту, ад таго, што я паказваю, што адбываецца за кадрам гэтага віду спорту, якія бываюць праблемы, калі гэта прыцягне яшчэ хаця б 50 чалавек на стадыён, я буду шалёна рада. Калі не, я скажу: ну, значыць людзям не цікавы скачкі з шастом, правільна? Як ім можа быць ціква тое, пра што яны ніколі не чулі і чаго яны ніколі не бачылі?» — кажа Ірына на відэа ў тыктоку.

@iryna_zhuk_ #легкаяатлетика #беларусь #прыжкисшестом #спорт ♬ оригинальный звук - Iryna ZHUK

Наконт пратэстаў пасля выбараў у 2020-м і вайны ва Украіне спартоўка не выказвалася. Але, як пісала «Трыбуна», легкаатлетка лічыла несправядлівым міжнародны бан у дачыненні беларускіх спартоўцаў і плакала з-за гэтага. Муж Ірыны, дзесяціборац Віталь Жук, падпісаў ліст у падтрымку Лукашэнкі.

Nashaniva.com