У Расіі студэнта з Беларусі арыштавалі за бел-чырвона-белы сцяг на студэнцкім білеце. І аштрафавалі за фразу «Слава Украіне»

На студэнта данёс супрацоўнік універсітэта, які адказвае за мабілізацыйную падрыхтоўку.

28.10.2023 / 13:22

15 верасня 18-гадовы ўраджэнец Мінска Данііл у аўдыторыі Масакоўскага інстытута электроннай тэхнікі нібыта заявіў, што грамадзяне і ўрад РФ з'яўляюцца тэрарыстамі, у адрозненне ад украінцаў, і сказаў «Слава Украіне». Пра выказванні маладога чалавека даведаўся начальнік «другога аддзела» ВНУ Фарыд Абдулін, які звярнуўся з заявай у паліцыю, піша тэлеграм-канал «Осторожно.новості».

Осторожно, новості

24 кастрычніка Данилу затрымалі на прахадной інстытута. У студэнта пры сабе быў пропуск у вокладцы БЧБ-сцяга. Паліцэйскія заявілі, што сцяг з'яўляецца сімволікай Палка Кастуся Каліноўскага, які нібыта звязаны з забароненым у Расіі «легіёнам Свабода Расіі».

Суд арыштаваў маладога чалавека за вокладку на 5 сутак (там растлумачылі, што ён паказваў пропуск падчас паездак на электрычцы ва ўніверсітэт, чым прапагандаваў экстрэмізм), па другой справе — за фразу «Слава Украіне» — аштрафаваў на 35 тысяч расійскіх рублёў (прыкладна 1200 беларускіх).

Nashaniva.com