23-гадовага гродзенца асудзілі за сарваны сцяг

У судзе Ленінскага раёна Гродна 27 верасня асудзілі Сяргея Змітровіча паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Пятрова прызначыла яму тры месяцы арышту, паведамляе «Вясна».

23.10.2023 / 17:21

23-гадовага Сяргея абвінавацілі ў тым, што ён 25 чэрвеня ноччу пасля ўжывання алкаголю з сябрамі сарваў чырвона-зялёны сцяг з будынка інтэрната ў Гродне і забраў яго з сабою, пасля чаго выкінуў сцяг на вуліцы недалёка ад будынку.

Сяргею залічылі ў тэрмін арышту ўтрыманне пад вартай. Суд палічыў прызначанае пакаранне цалкам адбытым і вызваліў мужчыну ў судовай зале. 

Чытайце таксама:

Ахоўніка крамы «Білд» у Оршы арыштавалі ўжо чатыры разы запар

У Івацэвічах закрываюць папраўчую калонію №5

На мазырскую раёнку паскардзіліся ГУБАЗіКу, ён пачаў праверку

Nashaniva.com