На фестывалі ў Ізраілі загінула дзяўчына з Бразіліі. Яе родныя баяліся, што на пахаванні будзе мала людзей, і напісалі пра гэта ў сетках. А вось як было

Бруна Валеану пераехала ў Ізраіль з Бразіліі 10 гадоў таму, у тым ліку, у пошуках больш бяспечнага жыцця. Яна служыла інструктарам па стральбе ў ізраільскім войску і вучылася ў Тэль-Авіўскім універсітэце, піша «Медуза». 

11.10.2023 / 19:09

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Bruna Valeanu (@bruvaleanu_)

7 кастрычніка яна паехала на музычны фестываль, які праходзіў у пустыні побач з сектарам Газа. Пры нападзенні баевікоў ХАМАС былі забіты не менш за 260 чалавек. Бруна таксама загінула. У апошнім паведамленні з фестывалю, як расказалі яе сябры і калегі, яна напісала, што яе атачылі ўзброеныя людзі. Пасля гэтага сувязь з ёй знікла.

У Ізраілі ў дзяўчыны ёсць толькі маці і сястра. Яны баяліся, што на пахаванні будзе мала людзей, і валанцёры, якія дапамагалі ім,

апублікавалі пост, у якім папрасілі сабраць міньян — кворум, неабходны для правядзення пахавальнага абраду. На цырымоніі павінны прысутнічаць як мінімум 10 дарослых мужчын. У выніку на пахаванне, як паведамляе ізраільскі канал N12, сабраліся каля 10 тысяч чалавек.

Адзін з арганізатараў валанцёрскіх атрадаў «Зака» Макс Бродскі распавёў, што таксама ўбачыў паведамленне, у якім сябры Бруны «выказалі неспакой, што не будзе міньяна». 

«Ну раз такая справа, трэба ехаць дапоўніць міньян, падумалі мы з сынам, і яшчэ пару тысяч чалавек падумалі гэтак жа і прыйшлі на могілкі», — напісаў Бродскі.

«Тысячы! Тысячы людзей ідуць! Прыпаркавалі машыны ў некалькіх кіламетрах ад могілак і пайшлі пешшу», - напісаў яшчэ адзін ізраільцянін, які прыйшоў на пахаванне.

ברונה ולאנו הי״ד עלתה לא מזמן ארצה מברזיל. היום אמה ואחותה ביקשו שיגיעו אנשים להשלמת מניין בהלווייתה של ברונה אשר נרצחה בדם קר.
עם ישראל לא נשאר אדיש❤️
יהי זכרה ברוך. pic.twitter.com/WHFSNAMYga

— איילת סליק כהן ❤ (@ayeletsl) October 10, 2023

אלפים הגיעו להלוויתה של ברונה ולאנו ז״ל, עולה חדשה מברזיל שנרצחה במסיבה ברעים. אמא שלה ואחותה הן המשפחה היחידה שלה בארץ. משפחתה חששה שלא יהיה מניין pic.twitter.com/uSZ6Nf4Bf6

— Asaf Kfir (@asaf_kfir) October 10, 2023

Чытайце таксама:

Мы пераходзім у наступ. Газа ніколі не вернецца да таго, што было раней — міністр абароны Ізраіля

Зніклая ў Ізраілі нямецкая дзяўчына Шані Лук знаходзіцца ў цяжкім стане ў бальніцы ў сектары Газа

«ХАМАСу будзе канец». Беларуская пенсіянерка, што здымалася ў Дудзя, цяпер дапамагае ізраільскай арміі

Сярод людзей, што хочуць пакінуць сектар Газа, ёсць беларусы

Nashaniva.com