У Віцебскай вобласці гарыць балота Ельня

Па інфармацыі Yelnia Trip, агонь быў заўважаны ўчора раніцай у раёне возера Чорнае і выспы Альшэўскі. Сёння яго працягваюць тушыць.

01.10.2023 / 13:38

Фота: yelnyatrip / Instagram

«Сябры, вы пытаецеся, ці тушыць хто пажар, адказваем: лясніцтва на месцы ўжо другі дзень працуюць на месцы здарэння. Пажар яшчэ не патушаны, але сітуацыя пад кантролем», — паведамляе рэсурс.

Агонь тушаць валанцёры і працаўнікі лясніцтва. Учора ўвечары актывісты пісалі, што дождж крыху прыбіў агонь, але дапамога яшчэ патрэбная.

Балоту Ельня больш за 9 тысяч гадоў. Гэта самае вялікае верхавое балота ў Беларусі і пятае па велічыні ў Еўропе. Тут унікальная экасістэма, у якой жыве больш за сотню відаў птушак, 22 з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. У 2002 годзе Ельня выгарэла на 70%, нагадвае reform.by.

Nashaniva.com