Пачынае прыём заявак літаратурная прэмія імя Карласа Шэрмана

Літаратурная прэмія імя Карласа Шэрмана, якая прысуджаецца за найлепшыя літаратурныя пераклады на беларускую мову, абвясціла пачатак прыёму заявак. Сёлета ўзнагароду атрымаюць найлепшыя пераклады, выдадзеныя ў 2021 і 2022 гадах.

09.08.2023 / 19:32

Карлас Шэрман. Калаж са старонкі прэміі ў фэйсбуку

Журы вызначыць лаўрэатаў прэміі ў трох намінацыях: «Пераклад прозы», «Пераклад паэзіі», «Пераклад дзіцячай кнігі».

Заяўкі прымаюцца да 20 жніўня ўключна. Пераможцаў чакаюць каштоўныя ўзнагароды.

Удзельнічаць у конкурсе могуць пераклады мастацкіх кніг на беларускую мову, выдадзеныя ўпершыню ў папяровым або электронным варыянце ў 2021 і 2022 гадах.

Каб намінаваць пераклады, трэба запоўніць формы па спасылках намінацыя за 2021, намінацыя за 2022.

Прэмія імя Карласа Шэрмана была заснаваная ў 2016 годзе пры падтрымцы Беларускага ПЭН-цэнтра, Саюза беларускіх пісьменнікаў і дабрачыннага Фонду «Вяртанне». Яна ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову.

У гэтым годзе суарганізатарамі прэміі выступаюць Bellvory Stiftung (Switzerland), Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

Чытайце таксама:

Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча распачынае новы сезон

Карціну беларускага мастака адабралі для Лонданскага арт-біенале

Reform.by атрымаў прызнанне

Nashaniva.com