У Беларусі ўчора была зафіксаваная самая высокая тэмпература за апошнія два леты

У Лельчыцах 6 жніўня паветра прагрэлася да 34,5 градуса вышэй за нуль.

07.08.2023 / 10:12

Фота: «Наша Ніва»

Да гэтага часу сёлета самая высокая тэмпература была адзначана ў тым жа райцэнтры на поўдні Гомельскай вобласці — 34,3 градуса (17 ліпеня), піша «Позірк».

У летнім сезоне-2022 гарачэй за ўсё таксама было ў Лельчыцах (34,3 градуса 28 чэрвеня).

Сёння спякота захаваецца толькі ў паўночна-ўсходніх раёнах (да 34 градусаў па разліках Белгідрамета).

Чытайце таксама:

На сёння абяцаюць складаныя ўмовы надвор'я: моцныя дажджы, навальніцы, град

Як гарачая ванна. Сусветны акіян пабіў тэмпературны рэкорд усіх часоў, і гэта толькі пачатак

Nashaniva.com