З Мінска неўзабаве можна будзе паляцець у Аман

Беларусь і Аман падпісалі пагадненне аб паветраных зносінах, паведаміла прэс-служба Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.

25.07.2023 / 18:07

Фота: mintrans.gov.by

«Пасля гэта дазволіць прызначаным авіяперавозчыкам выконваць пасажырскія і грузавыя рэйсы паміж аэрапортамі Беларусі і Амана», — удакладнілі ў Мінтрансе.

Калі арганізуюць рэйсы і колькі будуць каштаваць квіткі, пакуль не паведамляецца.

А пакуль беларусы лётаюць гэтую блізкаўсходнюю краіну з Масквы. Ёсць як прамыя рэйсы да сталіцы Амана Маската, так і рэйсы з перасадкай. У першым выпадку білет абыйдзецца прыкладна ў 660 даляраў. 

Чытайце таксама:

Хутка можна будзе ездзіць без візы ў Аман

У Мінску задумаліся над авіярэйсам, які злучыць Беларусь і Кубу

Лукашэнка пажадаў калектыву Нацыянальнага аэрапорта чыстага блакітнага неба. Як кажуць, ёсць нюанс

Nashaniva.com