Адкуль узялася мода на боўлы і як самому скласці боўл

Дзякуючы фуд-блогерам мода на боўлы захапіла свет. Але сама ідэя складаць «карысныя талеркі» прыйшла з усходу. Poke Bowl — гэта традыцыйная гавайская ежа, у якую ўваходзіць рыс, сырая рыба і гародніна.

27.08.2023 / 14:41

Дзяўчына трымае боўл з ласосем, манга, агурком, авакада, рысам, фасоляй эдамаме, імберцам, норы, кунжутам і лаймам. Фота: Alexandre Kolesnikov / Getty Images

Поке боўл — гэта сытная страва гавайскай кухні з элементамі японскай. У арыгінальным варыянце яе аснову складаюць вараны рыс, сырая, запечаная або марынаваная рыба, соус і нейкая свежая гародніна ў якасці дадатку. Боўл у перакладзе з англійскай мовы азначае «глыбокая талерка, міска», таму, у адпаведнасці з назвай, страва падаецца ў місцы.

«Поке» ў перакладзе з гавайскай азначае «нарэзаць на кавалачкі». Так называецца нарэзаная кубікамі сырая рыба, якую на Гаваях падаюць альбо ў якасці закускі, альбо як асноўную ежу.

У еўрапейскай культуры боўлавы «бум» здарыўся адносна нядаўна, гадоў пяць таму — у асноўным дзякуючы інстаграмным фуд-блогерам, для якіх галоўнае, каб у кадры ежа выглядала прывабнай і была карыснай. Таму прыгожа раскладзеныя ў талерцы складнікі пачалі называць боўламі.

Але, вядома, проста пакласці розныя кампаненты ў міску — яшчэ не значыць зрабіць «правільны» боул. Лепш, каб прысутнічалі ўсе названыя інгрэдыенты:

Вось тры ідэі для боўлаў, якія могуць стаць карыснымі абедзеннымі «ссабойкамі»:

 

Боўл з курыцай і жоўтым рысам

У каструлі са злёгку падсоленай вадой адварыце рыс паводле інструкцыі. Падчас варкі дадайце чайную лыжку куркумы і ўсё старанна змяшайце — такая апрацоўка ператворыць рыс з маркотнага дадатку да абеду ў сонечны жоўты. Курыцу вымыйце, нарэжце кубікамі і абкачайце ў любімых спецыях (напрыклад, соль, перац і салодкая папрыка). Разагрэйце алей у патэльні і абсмажце папярэдне звараную курыную грудку. Нарэжце сыр камамбер на кавалачкі, а агурок і моркву — як саломку. Пакладзіце ў міску звараны рыс, смажаную курыцу, сыр і гародніну. Усё гэта пасыпце кунжутам.

Боўл з ласосем і печанай бульбай

Ласось вымыйце, зрэжце скуру і пасыпце спецыямі (напрыклад, салодкай папрыкай, соллю і перцам), а затым загарніце ў алюмініевую фольгу. Бульбу памыйце, нарэжце кавалачкамі і пакладзіце ў міску — дадайце аліўкавы алей і любыя спецыі (напрыклад, для бульбы), старанна змяшайце і выкладзіце на бляху, засланую паперай для выпечкі. Спаржу вымыйце, адламайце цвёрдыя канцы і выкладзіце на бляху — запякайце усё гэта каля 25 хвілін пры 220 градусах. Па заканчэнні гэтага часу дадайце ласось і запякайце яшчэ 15 хвілін пры 180 градусах. Тым часам падрыхтуйце памідоры: вымыйце і нарэжце іх кубікамі, а мацарэлу нарэжце лустачкамі. Пакладзіце ў міску па жмені рукалы, памідораў, мацарэлы і запечанай спаржы, бульбы і ласося.

Боўл з фалафелем і «бульбай фры» з батату

Вы можаце прыгатаваць фалафель самастойна або купіць гатовы.

Батат вымыйце, ачысціце і нарэжце як бульбу фры. Нарэжце кабачок лустачкамі. Высыпце бульбу фры і лустачкі кабачка ў міску, дадайце аліўкавы алей і спецыі (напрыклад, соль, перац, салодкую папрыку, грануляваны часнок), усё старанна змяшайце і выкладзіце на бляху, засланую паперай для выпечкі. Выпякайце каля 25 хвілін пры 220 градусах. Па заканчэнні гэтага часу дадайце фалафелі і злёгку апырскайце іх аліўкавым алеем. Выпякайце яшчэ 15 хвілін пры 180 градусах. Тым часам прыгатуйце дабаўкі: памідор нарэжце кубікамі, агурок нарэжце палоскамі. Пакладзіце ў міску кукурузу, нарэзаную гародніну і запечаныя фалафель, батат і кабачок.

 

Больш рэцэптаў:

Фалафель: вы думаеце, што гэта складана — ані!

Што прыгатаваць? Фаршыраваныя кабачкі — сытнае і духмянае гарачае

Стронга, фаршыраваная булгурам, з гароднінай і мятным ёгуртам

Nashaniva.com