Кароткачасовыя дажджы і навальніцы — надвор'е на выходныя

У ноч на суботу па захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Раніцай па захадзе, днём у многіх раёнах краіны прагрымяць навальніцы, месцамі пройдуць моцныя дажджы. 

21.07.2023 / 15:47

Фота: «Наша Ніва»

Ноччу + 9..+ 15°C, у асобных раёнах краіны +7..+ 8°С, максімальная днём +19..+25°С. У Мінску днём чакаецца +21..+23°С. Навальніца.

У нядзелю ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі — кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу +8..+ 15°С, максімальная днём +18..+25°С. У Мінску да +23°С, кароткачасовы дождж.

У панядзелак таксама чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Днём ад + 18°С па поўначы да +29°С па паўднёвым захадзе краіны. У Мінску +23°С і каротчасовы дождж.

Nashaniva.com