Тэмпература паветра ў Беларусі расце ў тры разы хутчэй, чым на планеце

Максімальны рост гадавой тэмпературы адзначаецца на паўднёвым усходзе.

21.07.2023 / 11:15

Тэмпература паветра на тэрыторыі Беларусі расце ў тры разы хутчэй, чым на планеце ў цэлым. Вядучы навуковы супрацоўнік НПЦ па біярэсурсах Акадэміі навук Беларусі Анатоль Кулак тлумачыць, што гэта звязана з нашым фізіка-геаграфічным становішчам — Паўночнае паўшар'е награваецца мацней, як і суша, выдаленая ад акіянаў. Найбольшымі тэмпамі сярэдняя тэмпература расце ў халодны перыяд года і крыху павольней — у цёплы перыяд. 

— Устойлівае снежнае покрыва служыць для насякомых абаронай ад моцных марозаў і насякомаедных птушак. А яго адсутнасць прыводзіць да таго, што колькасць відаў скарачаецца, — расказаў ён sb.by.

Знаковай была зіма-2019/20, калі ўстойлівая мінусавая тэмпература не назіралася. У выніку колькасць асобных відаў насякомых, у прыватнасці начных матылькоў, знізілася ў дзесяткі і нават сотні разоў. Зараз іх папуляцы паступова аднаўляецца.

Навуковец прагназуе, што змяненне клімату будзе аказваць уплыў на развіццё экасістэм.

За 30 гадоў сярэднегадавая тэмпература ў Беларусі вырасла на 1,36 градуса і склала амаль 7,3 градуса — гэта больш за шматгадовую норму амаль на 25 працэнтаў.

Цеплалюбівыя прадстаўнікі жывёльнага свету сталі актыўна да нас пранікаць з поўдня і паступова расселяцца на поўнач. У Брэсцкай вобласці заўважылі залацістага шакала, а на тэрыторыі Палескага радыяцыйнага запаведніка пасялілася папуляцыя лошадзі Пржэвальскага. Але больш за ўсё змены сказалі на мабільных відах — насякомых і птушках.

Nashaniva.com