У 00:00 ночы ў Даліне смерці было зафіксавана 48,9°C. Гэта абсалютны рэкорд

17 ліпеня на Зямлі, магчыма, была самая гарачая апоўнач з калі-небудзь зарэгістраванай, пры задушлівай тэмпературы 48,9°C патэнцыйны новы рэкорд быў усталяваны ў Даліне Смерці, штат Каліфорнія (ЗША), якая вядомая рэкорднымі тэмпературамі.

20.07.2023 / 09:57

Даліна смерці ў Каліфорніі. Фота: Matteo Colombo / Getty Images

Згодна з запісам метэастанцыі Бэдуотер (Badwater basin), рэкордная тэмпература была дасягнута паміж 00 і 1 гадзінай ночы.

Хоць паказанні пакуль носяць папярэдні характар, у выпадку пацверджання яны будуць пазначаць самую высокую тэмпературу, калі-небудзь зарэгістраваную ў гэты момант сутак года.

Чытайце таксама:

«Ціхі забойца». Bloomberg паведаміў пра спёку +50°С у Еўропе з-за цеплавога выбуху

Nashaniva.com