Названая цана самай дарагой кватэры ў Мінску, прададзенай з пачатку года

Самая каштоўная ўгода была зроблена з кватэрай у жылым комплексе каля плошчы Перамогі — на вуліцы Кісялёва.

19.07.2023 / 14:54

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Дзяржкаммаёмасць назвала кошт самай дарагой кватэры, прададзенай у Мінску з пачатку 2023 года.

Самая каштоўная ўгода была зроблена з кватэрай у жылым комплексе каля плошчы Перамогі — на вуліцы Кісялёва.Чатырохпакаёвае жыллё агульнай плошчай 124,1 «квадрата» абышлося ўладальніку ў $486 000 і пабіла папярэдні рэкорд кошту на рынку, піша «Спутнік».

Цікава, што ў жылым комплексе на Кісялёва з красавіка па чэрвень уключна было прададзена яшчэ дзве кватэры. Кошт метра ў іх склаў ад 3680 да 4300 даляраў у эквіваленце.

У цэлым жа агульная плошча прададзеных за другі квартал 2023 года кватэр склала 220 тысяч квадратных метраў, грашовы абарот ад іх продажу склаў $293 млн.

Колькасць угодаў за першае паўгоддзе практычна склала 7, 5 тысячы, найбольшы попыт зарэгістраваны ў чэрвені — 1469.

За ўвесь мінулы год было прададзена амаль 15 тысяч кватэр у беларускай сталіцы.

Чытаце таксама:

У Мінску і Гродне попыт на кватэры б'е рэкорды. Чаму так адбываецца?

У Мінску прадаецца неблагая кватэра за $31 000. Што не так

У мінскім Уруччы нарэшце зносяць нічыйны катэдж, які стаяў закінуты 20 гадоў

Nashaniva.com