На выходных будзе спякотна: да +33°С

Прагноз надвор'я на 14—16 ліпеня.

13.07.2023 / 13:14

Фота: «Наша Ніва»

14 ліпеня, у пятніцу, пераважна па паўднёвай палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу будзе +12..+ 18°С, максімальная днём складзе + 21..+ 27°С. У Мінску чакаецца +25°С.

У суботу стане яшчэ цяплей. Будзе пераважна без ападкаў. Ноччу + 8..+ 13°C, днём + 23..+29°С. У Мінску чакаецца +25°С.

У нядзелю, 16 ліпеня, пераважна без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах па паўночным захадзе краіны магчымыя кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу + 8..+14°С, у паўднёва-заходніх раёнах да +17°С, днём складзе ад +25°С па ўсходзе да + 33°С па паўднёвым захадзе краіны. У Мінску +29°С.

Nashaniva.com