На сёння абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі: залевы і нават град

Сёння, 6 ліпеня, да 13:00 на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі ліўні.

06.07.2023 / 08:53

Фота: «Наша Ніва»

Таксама чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с і град.

Навальнічная абстаноўка захаваецца да канца дня.

У Мінску +24..+26°С, навальніца.

Nashaniva.com