Расіяне ноччу запусцілі па Украіне 13 крылатых ракет: усе знішчаныя

Сілы супрацьпаветранай абароны Украіны ўначы 23 чэрвеня знішчылі ўсе 13 крылатых ракет Х-101/х-555 і разведвальны беспілотнік, якімі атакавалі тэрыторыю Украіны.

23.06.2023 / 08:15

Фота: armiflot.ru

Уначы 23 чэрвеня праціўнік нанёс удар па Украіне з самалётаў стратэгічнай авіяцыі. На гэты раз атака была накіравана на ваенны аэрадром у Хмяльніцкай вобласці.

Пускі ажыццяўляліся каля апоўначы з Каспійскага мора з 4-х бамбардзіроўшчыкаў Ту-95МС, піша «Украінская праўда».

Усе 13 крылатых ракет Х-101/х-555 былі знішчаныя супрацьпаветранай абаронай, большасць у Хмяльніцкай вобласці.

Акрамя таго, па даных паветраных сіл, украінскія абаронцы знішчылі варожы разведвальны БпЛА не ўстаноўленага тыпу.

Nashaniva.com