У Беларусі 15 новых палітвязняў

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі паўтара дзясятка чалавек.

10.06.2023 / 12:43

Гэта Анастасія Пер’яновіч, Ілля Дубак, Уладзімір Ганусевіч, Яўген Ціхановіч, Аляксей Мілеўскі, Марыя Камінская, Аляксандр Клімашэвіч, Андрэй Новік, Віктар Горбач, Алег Заяц, Дзмітрый Чурыла, Ілля Акішаў, Аксана Лакоза, Андрэй Навасельчан, Сяргей Іванцоў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі

Усяго зараз праваабаронцамі, па стане на 10 раніцы суботы, прызнаныя палітвязнямі 1495 чалавек. Але рэальна іх куды болей.

Nashaniva.com