З ліпеня запускаюцца авіярэйсы ў гэты памежны расійскі горад

З 19 ліпеня запускаецца авіярэйс Мінск — Пскоў — Мінск.

10.06.2023 / 09:33

З 19 ліпеня два разы на тыдзень, па серадах і суботах, будуць лётаць камфартабельныя паветраныя судны Эмбраэр 190 на 110 пасажырскіх месцаў, паведаміў у сваім тэлеграме Міхаіл Вядзернікаў.

Час у дарозе — 1 гадзіна 20 хвілін.

Квіткі ўжо ў продажы.

Актуальны расклад і браніраванне даступныя на сайце авіяперавозчыка.

Авіяперавозчык — Nordwind, адна з найбуйнейшых авіякампаній Расіі па пасажыраабароце. Кампанія супрацоўнічае з адным з вядучых тураператараў Pegas Touristik.

Nashaniva.com