Лукашэнка і Пуцін сустракаюцца ў Сочы

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пачалі сустрэчу ў Сочы. Фатаграфіі публікуе Пул першага.

09.06.2023 / 14:36

Пуцін у цёмны касцюме, Лукашэнка ў белай кашулі з кароткім рукавом.

«У нефармальнай абстаноўцы прэзідэнты Беларусі і Расіі сёння гавораць аб важным», — падкрэслена ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.

Гэта ўжо пятая сустрэча з пачатку года.

Nashaniva.com