Жанчыну асудзілі на год калоніі за рэпост публікацыі з выявай надмагілля Лукашэнкі

У судзе Хоцімскага раёна асудзілі Аляксандру Хомчанку паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алеся Парфяненка прызначыла Аляксандры год калоніі.

09.06.2023 / 14:16

Аляксандру абвінавацілі ў тым, што яна, убачыўшы ў сацсетцы «Аднакласнікі» абразлівую публікацыю пра Лукашэнку, падзялілася ёю на сваёй старонцы.

Публікацыя змяшчала выяву надмагільнай пліты з фотаздымкам Лукашэнкі і негатыўны тэкст пад ёй. Як паведаміла на судзе жанчына, тэкст пад публікацыяй падаўся ёй забаўным, таму яна паствіла пад ім адзнаку «Клас» і зрабіла рэпост на сваю старонку.

Жанчына цалкам прызнала сваю віну і раскаялася ў здзейсненым.

Аляксандра мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, беспрацоўная.

Nashaniva.com