Берасцеец атрымаў год калоніі за адно абразлівае слова на адрас Лукашэнкі

Суд Маскоўскага раёна Брэста разгледзеў крымінальную справу супраць 35-гадовага Паўла Янчука, абвінавачанага ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

08.06.2023 / 14:55

Справу разглядала суддзя Іна Клышпач, абвінавачанне прадстаўляў памочнік пракурора Антон Глінскі, піша «Вясна».

Павел Янчук родам з Камянецкага раёна, але жыў у Брэсце. Да суда Паўла змясцілі пад варту.

Па версіі абвінавачвання, Павел Янчук 17 красавіка 2022 года пад публікацыяй у тэлеграм-канале «Рэальная Беларусь» напісаў абразлівы каментар ад імя карыстальніка «Canna Steinfeldgrubber» на адрас Лукашэнкі.

Прысуд: пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Nashaniva.com