Адзін з найлепшых дыджэяў Даніі адмовіўся іграць на Viva Braslav: «Вы ўрываецеся ў іншую краіну, я не павінен быць часткай гэтага»

Дыджэй Марцін Енсэн (Martin Jensen), які не раз станавіўся найлепшым дыджэем Даніі, а ў 2016 годзе трапіў у топ-100 DJ Mag, даведаўшыся, што ў яго запланаваны сэт на фестывалі Viva Braslav у Беларусі, адмовіўся ад удзелу, піша дацкае выданне Ekstra Bladet. На публікацыю звярнуў увагу тэлеграм-канал motolkohelp.

07.06.2023 / 23:34

 Са слоў журналістаў, калі яны спыталі Марціна пра ўдзел у фестывалі ў Беларусі, ён спачатку заявіў, што не ведае, дзе будзе выступаць бо, не ведае свой гастрольны каляндар. Таксама ён сказаў, што нічога не ведае ні толькі пра фэст, але і пра Лукашэнку.

Аднак, на наступны дзень Енсэн паведаміў журналістам, што звязаўся са сваім кіраўніцтвам і адмяніў выступ у Беларусі таму што, паводле яго, ігра ў ваюючай краіне не адпавядае яго палітычным поглядам. 

«Я не збіраюся іграць там, бо не падтрымліваю нічога палітычнага або звязанага з вайной. Музыка павінна быць музыкай. Я разумею, чаму не павінен там іграць. Таму што, калі вы ўрываецца ў іншую краіну, я не павінен быць часткай гэтага. Таму браніраванне цяпер закрыта і спынена», — паведаміў Марцін Енсэн.

Чытайце таксама:

Праз тры гады вяртаецца фестываль LIDBEER

Nashaniva.com