Выйшаў на волю выкладчык Віктар Чараўко
Дацэнт кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржуніверсітэта адбываў 15 сутак арышту.
07.06.2023 / 13:21
Віктар Чараўко
Мужчыну затрымалі 23 мая ў Полацку і пасля судзілі за «распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі» (арт. 19.11 КаАП), нагадвае тэлеграм-канал «Позірк».
5 чэрвеня пасля адміністрацыйнага арышту вызваліліся выкладчык кафедры фізічнай культуры і спорту ПДУ Сяргей Рыкун (артыкул невядомы) і дацэнт кафедры дзяржкіравання Сяргей Глазырын (арт. 19.11 КаАП), 2 чэрвеня — выкладчыцы кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў Алена Храмцова (арт. 19.11 КаАП).
Усе яны былі затрыманыя 23 мая. У той дзень па ПДУ прайшла хваля затрыманняў, пад якую трапіла каля 15 супрацоўнікаў, сярод іх быў і Віктар Чараўко.
Чытайце таксама:
77-гадовай выкладчыцы з Полацка далі гіганцкі штраф
Студэнты Полацкага ўніверсітэта пра арыштаваных выкладчыкаў: «Некаторых ужо звольнілі задняй датай»