У ЗША знайшлі сабаку з самым доўгім языком у свеце. Язык даўжэйшы за бляшанку газіроўкі

Спецыялісты Кнігі рэкордаў Гінэса прызналі, што сабака з штата Луізіяна мае самы доўгі язык у свеце: 12,7 сантыметра.

07.06.2023 / 10:59

Скрыншот відэа

«Гібрыд» лабрадора і нямецкай аўчаркі па мянушцы Зоуі (гэта дзяўчынка) стала рэкардсменкай за самы доўгі язык у жывога сабакі. Даўжыню языка ад кончыка пысы да кончыка языка вымераў ветэрынар. Яна склала 12,7 сантыметра. Гэта больш за бляшанку колы.

Гаспадары Зоуі — Сэндзі і Дру Уільямс — распавялі, што ўзялі сабаку, калі яму было ўсяго 6 тыдняў. Яны амаль адразу заўважылі незвычайна доўгі язык.

«Мы думалі, што яна перарасце яго, але гэтага не адбылося. У яе да гэтага часу велізарны язык у параўнанні з яе целам», — кажа Сэндзі Уільямс.

Па словах пары Зоуі любяць усе суседзі. На прагулцы ўсе хочуць пагладзіць сабаку.

«Але мы папярэджваем іх загадзя: «Гэй, яна прыязная, але можа абліць вас сліной», і час ад часу яна гэта робіць, і ў іх застаецца вялікі след ад сліны на чорных штанах».

Чытайце таксама:

Да і пасля: як жыве сабака, які страціў гаспадароў з-за абстрэлу Львоўшчыны

Украінку тры дні не пускалі ў Эстонію. Яна падарожнічала з 40 катамі

Рыбак вылавіў самага вялікага сома ў свеце. Яго даўжыня амаль тры метры

Nashaniva.com