Памерла Ліліта Азаліня — зорка «Доўгай дарогі ў дзюнах»

Славутай актрысе было 75 гадоў.

05.06.2023 / 22:45

5 чэрвеня памерла латвійская актрыса тэатра і кіно Ліліта Азаліня (Lilita Ozoliņa), паведаміў тэатр «Дайлес», дзе актрыса працавала з 1966 года, піша Delfi.

Яна нарадзілася ў 1947 годзе. Дэбют у кіно адбыўся ў 1967 годзе — яна сыграла Велту ў фільме «Калі дождж і вецер грукае ў акно».

Але папулярнасць ёй прынесла роля Марты ў фільме «Доўгая дарога ў дзюнах» (1980). Таксама яна грала ў тэатры «Дайлес» і ў Рыжскім тэатры рускай драмы (Рыжскі рускі тэатр імя М. Чэхава).

Nashaniva.com