У Новай Тавалжанцы забіты расійскі палкоўнік, кіраўнік аператыўнай групоўкі «Белгарад»

Галоўнае ўпраўленне разведкі (ГУР) сцвярджае, што ў Новай Тавалжанцы забіты Андрэй Стэсеў — кріаўнік аператыўнай групоўкі расійскай арміі «Белгарад». Раней ён камандаваў 104-м дэсантна-штурмавым палком ПДВ РФ.

05.06.2023 / 22:14

У падраздзяленнях «Рускі Добраахвотніцкі корпус»(РДК) і легіёнк «Свабода Расіі», якія ваююць на баку Украіны, пацвердзілі гэта.

У легіёне «Свабода Расіі» сцвярджаюць, што Стэсеў «загінуў у стралковым баі, як афіцэр са зброяй у руках».

У канале РДК з'явілася фота ваеннага білета палкоўніка Стэсева.

З 2017 па 2019 год Стэсеў камандаваў элітным падраздзяленнем ПДВ — 31-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадай. Затым ён сышоў на павышэнне ў штаб ПДВ, пісалі СМІ.

Стэсеў удзельнічаў у войнах у Чачні, Абхазіі, Югаславіі і Украіне, сцвярджае РДК.

Паводле РДК, яго байцы ўжо некалькі дзён ўтрымліваюць Новую Тавалжанку. Страту пасёлка прызнаў губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў. Падчас прамога эфіру з адказамі на пытанні мясцовых жыхароў ён сказаў, што ўлады не могуць увайсці ў сяло.

Чытайце таксама:

Падаляк заявіў, што Масква «адбівае глабальны наступ, якога яшчэ няма»

Мінабароны Украіны назвала эпіцэнтрам баёў не той кірунак, пра які пішуць расіяне 

Легіён «Свабода Расіі» прапанаваў Прыгожыну абмяняць палоннага вагнераўцамі падпалкоўніка на палонных расіян, узятых добраахвотнікамі

Nashaniva.com