Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Аўстрыі

Сёння Святлана Ціханоўская пачала працоўны візіт у Аўстрыю, дзе сустрэлася з прэзідэнтам краіны Аляксандрам ван дэр Беленам, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай. 

05.06.2023 / 21:41

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам ван дэр Беленам

Ціханоўская прапанавала Аўстрыі прыняць захады, каб мясцовыя кампаніі спынілі супрацу з рэжымам і падтрымлівалі беларускія кампаніі ў выгнанні.

Бакі абмеркавалі падтрымку праваабаронцаў, дапамогу ў падрыхтоўцы спецыялістаў і распрацоўцы рэформаў для новай Беларусі. Таксама гаварылі пра размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі, узмацненне ціску на палітвязняў, паўзучую акупацыю Беларусі Расіяй.

У 2019 годзе з ім сустракаўся Аляксандр Лукашэнка падчас візіта ў Аўстрыю. 

Чытайце таксама:

Аўстрыя — аплот уплыву Масквы ў Заходняй Еўропе. Пра гэта сведчаць матэрыялы шпіёнскай справы

Nashaniva.com