УСУ прасунуліся ў Данецкай і Запарожскай вобласці — ISW

4 чэрвеня ўкраінскія сілы правялі лакальныя наземныя атакі і дамагліся абмежаваных тактычных поспехаў у заходняй частцы Данецкай вобласці і ўсходняй частцы Запарожскай вобласці, піша ў сваёй штодзённай зводцы Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW).

05.06.2023 / 11:30

На кадрах з геалакацыяй, апублікаваных 4 чэрвеня, відаць, што механізаваныя ўкраінскія сілы прасунуліся на паўночны ўсход ад Раўнопаля.

Фота з тэлеграм-канал Рыбар

Расійскія вайсковыя блогеры сцвярджалі, што ўкраінскія сілы нанеслі ўдар у кірунку Прутнага (15 км на паўднёвы захад ад Вялікай Навасёлкі) і Макар'еўкі (у межах 4 км на паўднёвы захад ад Вялікай Навасёлкі) і захапілі Новадарыўку (14 км на паўднёвы захад ад Вялікай Навасёлкі) і Нясумнае (2 км на паўднёвы захад ад Вялікай Навасёлкі).

Некаторыя расійскія блогеры сцвярджалі, што ўкраінскія войскі прарвалі першую лінію расійскай абароны і прасунуліся ў гэтым раёне на 3 км. Эксперты ISW паказваюць, што на момант складання ранішняй справаздачы візуальных пацверджанняў гэтых паведамленняў не было.

Google.maps

З паведамленняў таксама вынікае, што расійскія войскі страцілі свае пазіцыі ў Левадным (18 км на паўднёвы захад ад Вялікай Навасёлкі), хоць незразумела, ці адбылося гэта нядаўна ці раней.

Некаторыя ваенныя блогеры сцвярджалі, што ўкраінскія сілы распачалі абмежаваныя контратакі ў раёне Малой Такмачкі (28 км на паўднёвы ўсход ад Гуляйполя), а расійскія войскі нанеслі авіяўдары па атакуючых украінскіх сілаў каля Гуляйполя.

Расійскія крыніцы ў асноўным сцвярджалі, што ўкраінскія лакальныя контратакі былі разведвальнымі аперацыямі.

Чытайце таксама:

Пачаліся баі ў раёне Урэмеўскага выступу — кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі

«Планы любяць цішыню» — Мінабароны Украіны

Контрнаступ Украіны будзе вельмі магутным — генерал ЗША

Зяленскі заявіў, што ўкраінская армія гатовая да контрнаступу, а Кіеў разлічвае ўступіць у НАТА пасля вайны

Nashaniva.com