Дзве расійскія ракеты трапілі ў аэрадром каля Крапіўніцкага

Спікер Паветраных сіл Украіны не распавёў пра наступствы, але адзначыў, што трэба ўзмацняць усю Украіну СПА.

04.06.2023 / 11:38

ТУ-95МС, які атакавалі Украіну ў ноч на 4 чэрвеня. Фота Мінабароны Расіі

Дзве расійскія крылатыя ракеты ўначы на 4 чэрвеня патрапілі ў аператыўны аэрадром паблізу Крапіўніцкага, паведаміў спікер паветраных сіл Юрый Ігнат, піша «Украінская праўда».

«Крылатыя ракеты ўсё не знішчылі, знішчаныя чатыры з шасці. На жаль, трапілі ў аператыўны аэрадром паблізу Крапіўніцкага», — сказаў Ігнат.

Ігнат не распавёў пра наступствы, але адзначыў, што трэба ўзмацняць усю Украіну СПА

Таксама ён дадаў, што ў Сумскай вобласці ёсць паражэнне аб'ектаў інфраструктуры.

Чытайце таксама:

Расія на Сёмуху атакавала Кіеў беспілотнікамі і ракетамі

У выніку расійскага ўдару па Дняпры загінула двухгадовая дзяўчынка

Nashaniva.com