Прэзідэнтам Латвіі абралі Эдгара Рынкевіча

31 мая дэпутаты Сейма Латвіі абралі прэзідэнтам Латвіі шматгадовага міністра замежных спраў Эдгара Рынкевіча.

31.05.2023 / 14:12

Яго вылучыла прэм'ерская партыя «Новае адзінства».

«За» прагаласавалі 52 дэпутаты. Рынкевіч быў абраны, у тым ліку, і на галасах апазіцыі — Саюза «зялёных» і сялян і «прагрэсіўных».

Nashaniva.com