Зніжаецца стаўка рэфінансавання

Нацыянальны банк Беларусі другі раз за май знізіў стаўку рэфінансавання. З 31 мая яна складзе 9,75% гадавых.

31.05.2023 / 08:09

Фота: «Наша Ніва»

У 2023 годзе гэта ўжо пятае зніжэнне стаўкі рэфінансавання. З 23 студзеня стаўка склала 11,5%; з 1 сакавіка — 11%; з 3 красавіка — 10,5%; з 2 мая — 10%.

Самая нізкая стаўка рэфінансавання ў гісторыі Беларусі была ўстаноўлена 1 ліпеня 2020 года — 7,75%.

Стаўка рэфінансавання ўплывае на стаўкі па крэдытах. Некаторыя з іх, як крэдыты на пакупку жылля, прывязаныя менавіта да яе.

Nashaniva.com