Праваабаронцу Насту Лойка пачнуць судзіць 13 чэрвеня

Справу палітзняволенай будуць разглядаць у Мінскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Алена Шылько, паведамляе «Вясна».

30.05.2023 / 21:11

Насту Лойка затрымалі 28 кастрычніка 2022 года. Яе абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Падставай для гэтага зрабіўся нібыта ўдзел праваабаронцы ў напісанні справаздачы аб пераследзе анархісцкай супольнасці ў Беларусі за 2018 год: у дакладзе даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі.

Вядома, што Наста за кратамі пакутуе ад праблемаў са страўнікам. Яна веганка і таму не можа есці тое, чым кормяць на «Валадарцы». Даводзіцца харчавацца толькі тым, што атрымлівае з волі праз перадачы і што можна набыць у турэмнай краме.

Чытайце таксама:

Былая зняволеная расказала пра сустрэчу з Настай Лойка і сям'ёй Лівянтаў за кратамі

«Бывай, дарагі сабака. Ты — самае дарагое, што ў мяне было ў жыцці». Наста Лойка напісала шчымлівы ліст свайму сабаку

«Калі гэтыя людзі напісалі мне пра ўмовы, у якіх будзе жыць Эрык, я пашкадавала, што я не Эрык». Што цяпер з сабакам палітзняволенай Насты Лойкі

Nashaniva.com