Прызналі «экстрэмісцкімі» 4 песні гурта faceOFF

Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» 4 песні гурта faceOFF, трох удзельнікаў якога нядаўна затрымалі сілавікі. Такая інфармацыя з'явілася ў абноўленым рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў.

30.05.2023 / 18:01

Браты Дзмітрый і Дзяніс Петухі

«Экстрэмісцкімі» прызналі песні «Пара!!», «Вартавыя галактыкі», «Нянавісць» і «Вясна», а таксама суполку пад назвай FaceOFF ва «Укантакце».

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, двух братоў, Дзяніса і Дзмітрыя Петухоў, арыштавалі на 15 сутак па неназваным артыкуле. Гітарыста гурта Аляксея, прозвішча якога не называлася, суд арыштаваў на 13 сутак.

Праваабаронцы пішуць, што 21 мая на мяжы ў Дзяніса праверылі тэлефон, пасля чаго адпусцілі дадому. На наступную раніцу яго і брата Дзмітрыя затрымалі сілавікі. Гітарыста гурта затрымалі 23 мая.

Чытайце таксама:

Так цяпер выглядае палітзняволены журналіст Яўген Меркіс ФОТА

Асудзілі за пратэсты трох чалавек у Круглым. Сярод іх дзяўчына, якой не давалі лячыцца

Гомельскага бармена Вятошкіна асудзілі на пяць гадоў хатняй хіміі

Nashaniva.com