Мінабароны паведаміла, што ў Мінску будуць страляць

У Мінску пройдуць вучэбныя зборы з войскамі тэрытарыяльнай абароны з ужываннем стралковай зброі, паведаміла Міністэрства абароны.

30.05.2023 / 16:54

Фота: «Ваяр»

«У рамках правядзення вучэбных збораў з войскамі тэрытарыяльнай абароны Ленінскага раёна горада Менска па адрасе: г.Мінск, вуліца Нахімава д. 13 адбудзецца практычная адпрацоўка навучальнага эпізоду з ужываннем стралковай зброі», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Таксама Мінабароны інфармуе аб абмежаванні наведвання месцаў адпрацоўкі практычных дзеянняў.

Чытайце таксама:

З'явіліся спадарожнікавыя ФОТЫ «Лініі Хрэніна»

«Людзі прывыклі жыць у камфорце, цывілізавана, прыгожа». Вальфовіч патлумачыў, навошта Беларусі ядзерная зброя

У Мінску вайскоўцы выставілі блокпост. Што адбываецца?

Nashaniva.com