Гомельскага бармэна Вятошкіна асудзілі на пяць гадоў хатняй хіміі

Яго абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч.1 арт. 130 КК) і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо ўдзеле ў іх (ч. 1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).

30.05.2023 / 15:54

Справу разглядаў суддзя Аляксандр Піскуноў.

Пасля заканчэння факультэта замежных моваў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэту Глеб стаў працаваць бармэнам у бар «Кватэрнік».

Затрымалі Глеба ў канцы лістапада, а судовы працэс над ім пачаўся 4 мая.

Сёння вынесены прысуд: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на пяць гадоў, піша «Вясна».

Nashaniva.com