Мінэнерга абвергла інфармацыю пра выкіды на БелАЭС

Інфармацыя, якая з'явілася на літоўскіх рэсурсах, з'яўляецца ілжывай, запэўнівае Мінэнерга.

30.05.2023 / 13:45

«Каб у гэтым пераканацца, дастаткова праглядзець даныя анлайн-маніторынгу радыяцыйнага фону ў раёне размяшчэння БелАЭС. Зрабіць гэта можа кожны — на сайце станцыі. На карце выразна відаць, што радыяцыйная абстаноўка застаецца ў норме, перавышэнняў няма, што сведчыць аб бяспечнай і надзейнай працы БелАЭС», — гаворыцца ў паведамленні.

Станцыя функцыянуе ў штатным рэжыме, першы энергаблок працуе на намінальнай магутнасці, на другім — працягваюцца работы па засваенні магутнасці рэактара ў рамках этапных праграм, зазначае Мінэнерга.

Звесткі аб радыяцыйнай абстаноўцы аналізуюцца як на самой пляцоўцы станцыі, так у зоне назірання — на пасадах радыяцыйнага кантролю. Звесткі аб бягучых значэннях магутнасці дозы гама-выпраменьвання таксама адлюстроўваецца на інфармацыйных табло ў населеных пунктах Варняны, Падольцы, Рымдзюны, Гоза, Чэхі, Маркуны, Чарнішкі, Альхоўка, Свір. БелАЭС рэгулярна абменьваецца звесткамі аб стане радыяцыйнай абстаноўкі з зацікаўленымі дзяржорганамі і ведамствамі, гаворыцца ў паведамленні беларускага ведамства.

Сёння шэраг літоўскіх СМІ заявіў, што на БелАЭС адбыўся выкід радыёнуклідаў.

Nashaniva.com