Прызначаны новы кіраўнік Дзяржпагранкамітэта і кіраўнікі мясцовай вертыкалі

Аляксандр Лукашэнка сёння разгледзеў кадравыя пытанні. 

30.05.2023 / 11:45

Лукашэнка прызначыў:

Моластава Канстанціна Генадзьевіча — старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

І даў згоду на прызначэнне:

Хмеля Андрэя Валер'евіча — старшынёй Гродзенскага гарвыканкама, членам Гродзенскага аблвыканкама;

Мароза Ігара Аляксандравіча — старшынёй Аршанскага райвыканкама;

Ладыгі Анатоля Міхайлавіча — старшынёй Салігорскага райвыканкама;

Карловіча Юрыя Пятровіча — старшынёй Клецкага райвыканкама;

Пярэдні Вадзіма Аляксандравіча — кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска.

Nashaniva.com