З'явіліся спадарожнікавыя ФОТЫ «Лініі Хрэніна»

Нядаўна з'явілася інфармацыя, што на трасе М8 пад Гомелем, за 20 км ад мяжы з Украінай з'явілася лінія супрацьтанкавых умацаванняў «зубы дракона», якую вобразна сталі называць «лініяй Хрэніна». Сёння «Радыё Свабода» апублікавала спадарожнікавыя здымкі лініі, зробленыя кампаніяй Planet Labs 25 мая.

29.05.2023 / 17:28

Спадарожнікавы здымак вайсковых умацаванняў пад Гомелем. 25 мая 2023 года

Са здымкаў выглядае, што даўжыня лініі супрацьтанкавых умацаванняў каля вёскі Калініна складае каля 2 км (400 м — заходняя частка, 1 600 м — усходняя). Паўночней, бліжэй да вёскі, можна заўважыць фартыфікацыйныя элементы — акопы і равы.

Акопы для людзей і тэхнікі на ўскрайку вёскі Калініна. 25 мая 2023 года

26 мая гэты абарончы рубеж наведваў міністр абароны Віктар Хрэнін, ён быў створаны менавіта пад вучэнні тэрабароны, якія праводзіліся ў той час у Гомелі і Гомельскім раёне. 

Лінія «зубоў дракона» на ўсход ад трасы М8, якая вядзе з Гомеля ў бок украінскай мяжы. 25 мая 2023 года

Лінія «зубоў дракона» на захад ад трасы М8, якая вядзе з Гомеля ў бок украінскай мяжы. 25 мая 2023 года

Чытайце таксама:

З'явілася ВІДЭА «Лініі Хрэніна»

У кожным раёне Гомеля планава ставяць кантрольна-прапускныя блокпасты

Хрэнін раскажа губернатарам і абласным камісарам, як правільна бараніць гарады і вёскі

Гомельскі аблвыканкам забараніў развіваць аграэкатурызм на Сажы і Дняпры побач з Украінай

Nashaniva.com