Пераразліку вынікаў ЦЭ не будзе, вынікі правільныя — РІКВ

Пераразліку вынікаў цэнтралізаванага экзамену не будзе. Пра гэта журналістам паведаміў дырэктар РІКВ Юрый Міксюк, перадае БЕЛТА.

29.05.2023 / 14:51

«Пераразліку вынікаў ЦЭ не будзе. Тыя балы, якія абітурыенты бачаць у асабістым кабінеце на сайце РІКВ, актуальныя, правільныя. Яны пойдуць у сертыфікат ЦЭ», — распавёў Юрый Міксюк.

Раней «Зеркало» напісала аб тым, што ў выпускнікоў узніклі пытанні да балаў, атрыманых на цэнтралізаваным экзамене. На погляд некаторых, налічаныя балы не карэлююць з колькасцю правільна выкананых заданняў. Таксама ў некаторых тых, хто здаваў, адлюстроўваліся вынікі больш за 100 балаў — 101 і 103 балы.

Бацькі сцвярджалі, што ім абяцалі пералічыць балы. 

Nashaniva.com