У палітзняволенай Настассі Кухты памерла маці

У сацыяльнай актывісткі, асуджанай на 5 гадоў калоніі, не стала маці. Пра гэта паведаміла медык і чэмпіён Беларусі па кікбоксінге Настасся Калашнікава ў сацсетках.

27.05.2023 / 21:26

Яна просіць звязвацца з ёй для дапамогі палітзняволенай. 

Настассю Кухту затрымалі ў лютым мінулага года. Спачатку яе кінулі на «суткі», але пасля адправілі ў СІЗА. 11 лістапада ёй прысудзілі 5 гадоў калоніі па «народным» артыкуле, а таксама за «заклікі да санкцый» і «стварэнне ці ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні».

Дзяўчыну ўнеслі ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў».

Nashaniva.com