Прафсаюзная актывістка Яніна Малаш выйшла на волю

Яна правяла за кратамі больш за год.

27.05.2023 / 21:03

15 лістапада 2022 года палітзняволенай актывістцы Свабоднага прафсаюзу металістаў вынеслі прысуд паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначылі адзін год і шэсць месяцаў калоніі. 

Тэрмін палітзняволеная адбывала ў гомельскай жаночай калоніі № 4, адкуль выйшла 27 мая, піша «Вясна».

Яніну ўтрымлівалі ў зняволенні 1 год, 1 месяц і 8 дзён.

Жанчына мае непаўнагадовую дачку.

Nashaniva.com