З'явілася відэа меркаванай атакі марскога дрона на расійскі карабель «Іван Хурс» у раёне праліва Басфор

Украінскія і расійскія тэлеграм-каналы апублікавалі відэа, на якім меркаваная атака марскога дрона на расійскі карабель «Іван Хурс» у раёне праліва Басфор.

25.05.2023 / 19:02

Скрын відэа меркаванай атакі марскога дрона на расійскі карабель «Іван Хурс»

На кадрах бачна, што надводны дрон даплывае ўшчыльную да вайсковага карабля, які знешне нагадвае «Іван Хурс». 

Учора Мінабароны Расіі ў паведамленні аб атацы назвала яе «беспаспяховай», бо тры дроны былі знішчаныя. У якасці доказаў было апублікаванае відэа, але на ім бачны выбух толькі аднаго з іх.

Крыніцы «Украінскай Праўды» ў вайсковых колах пацвердзілі праўдзівасць відэа, якое распаўсюджваецца ў сеціве, і заявілі, што расійскі разведвальны карабель «Іван Хурс» атрымаў пашкоджанні ў выніку атакі марскіх дронаў.

«Не затануў, але пападанне было, ёсць значныя пашкоджанні корпусу і абарудавання. Цяпер расіяне яго спешна рамантуюць», — сказала крыніца.

Nashaniva.com