У Мінск прыляцеў Шайгу

Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу прыбыў у Мінск, дзе ўдзельнікі пасяджэння Савета міністраў абароны краін — удзельніц Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы абмяркуюць у чацвер рэгіянальныя выклікі і пагрозы.

25.05.2023 / 08:40

Сяргей Шайгу. Фота: AP

«Падчас пасяджэння кіраўнікі абаронных ведамстваў абмяркуюць выклікі і пагрозы ваеннай бяспекі ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі, пытанні ўдасканалення сістэмы крызіснага рэагавання ў фармаце арганізацыі, а таксама шэраг пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць», — паведамляе ТАСС са спасылкай на Мінабароны Расіі.

У пасяджэнні прадугледжваецца ўдзел міністраў абароны дзяржаў — членаў АДКБ, Генеральнага сакратара АДКБ і начальніка Аб'яднанага штаба АДКБ, адзначылі ў расійскім ваенным ведамстве.

Nashaniva.com