У гучнай аперацыі на тэрыторыі Расіі, магчыма, удзельнічаў беларускі добраахвотнік «Янкі»

Выглядае, што разам з Рускім добраахвотніцкім корпусам у Белгародскую вобласць заходзіў і вядомы беларускі ваяр.

24.05.2023 / 22:22

Беларускі добраахвотнік «Янкі». Фота: сацсеткі

Днямі некалькі атрадаў расійскіх добраахвотнікаў перайшлі граніцу Украіны з Расіяй і на нейкі час захапілі пагранічны пункт і прыселкі горада Грайваран у Белгародскай вобласці.

Аперацыя паказала няздольнасць Расіі ахоўваць уласныя межы. З боку байцоў Рускага добраахвотніцкага корпуса сітуацыя абыгрывалася як вяртанне на радзіму з мэтай вызвалення Расіі ад пуцінскай тыраніі. Падобна на тое, што ў набегу на тэрыторыю Расіі ўдзельнічаў знакаміты беларускі добраахвотнік Ігар Янкоў, вядомы пад пазыўным «Янкі».

Сам баец адмовіўся каментаваць «Нашай Ніве» свой удзел у аперацыі, але адпаведную выснову можна зрабіць, калі паглядзець кантэнт, які ён публікуе ў сацсетках.

Скрын відэа, якое «Янкі» выклаў у сторыз інстаграма

У сваім акаўнце ў інстаграме «Янкі» размясціў ролік пабраціма, які змантаваў відэа з кадраў, знятых на тэрыторыі Расіі. 

На відэа адзначаны «Янкі», а таксама яго можна ўбачыць на адным з кадраў насупраць тэхнікі, якая фігуравала ў паведамленнях СМІ аб падзеях у Белгародскай вобласці.

Чытайце таксама:

Рэжым контртэрарыстычнай аперацыі ў Белгародскай вобласці адмянілі

Расійскія ваенкары паведамляюць аб ударах па ўпраўленнях ФСБ і МУС у Белгарадзе — абласным цэнтры Расіі

Украінцы захапілі памежны пункт, падышлі да горада Грайварана ў Белгародскай вобласці

Nashaniva.com