73-гадовую кандыдатку тэхнічных навук арыштавалі на 10 сутак

Вынікі адміністрацыйнага пераследу апошніх дзён у Полацку і Наваполацку сталі вядомыя праваабаронцам «Вясны». Сёння над некаторымі жыхарамі Полацка і Наваполацка адбыліся суды, іх справы разглядала суддзя Зінаіда Балаболава.

24.05.2023 / 21:30

Так, Сяргея Рыкуна Зінаіда Балабалова прызнала вінаватым паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) і арыштавала на 13 сутак.

Яна ж прызначыла штраф Паліне Путро памерам 740 рублёў (20 базавых велічыняў), а справаведку дэканата Кацярыну Швалюгу аштрафавала на 1 110 рублёў (30 базавых велічыняў).

Ксенію Зуеву аштрафавалі на 2 220 рублёў (60 базавых велічыняў) за «пікет».

Алега Крайко асудзілі адразу паводле двух артыкулаў — 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) і 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Суддзя арыштавала яго на 26 сутак.

73-гадовую кандыдатку тэхнічных навукі і дацэнтку кафедры геадэзіі і геаінфармацыйных сістэм Галіну Шараглазаву суддзя Балаболава адправіла за краты на 10 сутак. Падрабязнасці справы невядомыя.

Учора стала вядома пра затрыманні супрацоўнікаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Наваполацкую выкладчыцу Алену Храмцову арыштавалі на 10 сутак.

Nashaniva.com