«Забярыце сваіх людзей з Украіны, Крэмль ужо прайграў» — міністр абароны Украіны звярнуўся па-башкірску да башкіраў

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў звярнуўся да башкіраў з заклікам не ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны, бо менавіта Башкартастан з'яўляецца адным з лідараў у стратах РФ на ўкраінскай зямлі.

23.05.2023 / 15:43

Аляксей Рэзнікаў. Фота AP

Міністр патлумачыў свой зварот тым, што калі праходзіў службу ў арміі, то адным з яго найлепшых таварышаў быў башкір, і тым, што цяпер «тысячы мужчын з Башкірыі загінулі або сталі калекамі» на вайне супраць Украіны.

Па словах міністра, сённяшняя ўлада Уфы,»клапоцячыся пра асабістую выгаду і працуючы ў інтарэсах Крамля, навыперадкі адпраўляе сваіх людзей на смерць».

«Забярыце сваіх людзей з Украіны. Аддайце нам ваенных злачынцаў. І тады мы станем саюзнікамі ў справе пабудовы лепшай будучыні для нашых народаў. Крэмль ужо прайграў гэтую вайну. Сумесна мы прымусім яго адмовіцца ад імперскіх амбіцый. Чым раней гэта адбудзецца — тым больш жыццяў атрымаецца выратаваць. І тым раней атрымаецца стаць на шлях стварэння».

Частку зварота Рэзнікаў напісаў на башкірскай мове.

Чытайце таксама:

Украінскае кіраўніцтва асцерагаецца, што контрнаступленне можа не апраўдаць надзей партнёраў

Міністр абароны Украіны дапусціў, што Расія рыхтуе новы жэст «добрай волі»

Кіраўнік «ДНР» Пушылін паабяцаў, што пасля ўзяцця Нью-Ёрка расійскімі войскамі ён будзе перайменаваны

Nashaniva.com