Пентагон пералічыў кошт вайсковай дапамогі Украіне. Яе пераанацілі на 3 мільярды

Гэта значыць, што можна паставіць яшчэ.

19.05.2023 / 14:18

Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн у Кіеве, 20 лютага 2023 года. Ukrainian Presidential Press Office via AP

Пра гэта распавялі Reuters крыніцы ў Пентагоне і Сенаце ЗША, піша Meduza.io.

Па словах суразмоўцы з Мінабароны ЗША, разыходжанне паўстала з-за таго, што для ацэнкі выкарыстоўваўся кошт новых узбраенняў, тады як Украіне былі перададзеныя запасы, якія былі закуплены некаторы час таму, і іх кошт ніжэйшы, як мінімум з улікам амартызацыі.

Не выключана, што ў ходзе далейшай праверкі кошт перададзеных Украіне ўзбраенняў можа аказацца яшчэ меншым. Як адзначае агенцтва, пераацэнка тэарэтычна дае магчымасць уладам ЗША адправіць ва Украіну дадатковую вайсковую дапамогу.

Аднак, адзначае выданне, пакуль невядома, ці прывядзе пераацэнка да таго, што Украіна зможа атрымаць больш амерыканскіх узбраенняў.

Nashaniva.com